Галоўная

Станіслаў Янавіч Кезгайла нарадзіўся каля 1451 года ў сям'і старасты жмудскага, кашталяна троцкага і віленскага Яна Кезгайла. Яго род належаў да старога ліцвінскага баярства, які быў ахрышчаны ў каталіцтва пасля 1385 г. і меў гроб «Задора». Родапачынальнікам роду з'яўляецца баярын па імені Кезгайла, намеснік вількамірскі, стараста жмудскі, кашталян віленскі, які жыў з 1380 па 1449 год.

Юрый Алелькавіч, сын слуцкага князя Сямёна Міхайлавіча і княгіні Анастасіі, нарадзіўся ў 1492-ым годзе. У свае 14 гадоў прыняў баявое хрышчэнне, калі разам са сваёй маці, Анастасіяй Слуцкай, абараняў горад ад войскаў крымскіх татараў, якія аблажылі горад.

Жыгімонт Карыбутавіч - сын князя наваградскага і лідскага Карыбута (па іншых звестках, Ноўгарад-северскага) і разанскай княгіні Анастасіі, унук Вялікага князя Літоўскага Альгерда, нарадзіўся ў 1385-ым годзе. У 1404 годзе ён быў адпраўлены да двара свайго дзядзькі караля польскага Ягайлы на выхаванне.

Сямён Юр'евіч Гальшанскі нарадзіўся прыблізна ў 1445 годзе ў княжацкай сям'і, яго бацькам быў Юрый Сямёнавіч Гальшанскі. Пра дзяцінства і адукацыю Сямёна Юр'евіча мала што вядома. Ягоны бацька памёр у 1457 годзе і да яго па спадчыне перайшло Сцяпанскае княства.

Малодшы сын Вялікага князя Альгерда Свідрыгайла, з'явіўся на свет прыблізна ў 1370 годзе. Будучы ахрышчаным праваслаўнай царквой пад імем Леў ён, хутчэй за ўсё, па просьбе свайго роднага брата Ягайлы ў 1386 годзе паехаў разам з ім у Кракаў, дзе быў ахрышчаны ў каталіцкую веру пад імем Баляслаў, але, нягледзячы на гэта, усё сваё жыццё застаўся верны праваслаўю.
