Галоўная

Нарадзіўся Вінцэнт Аляксандр Корвін-Гансеўскі ў 1620 годзе ў мястэчку Воўчын Берасцейскага павета (сёння вёска Воўчын, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць, Рэспубліка Беларусь). Яго бацькам быў смаленскі ваявода Аляксандр Гансеўскі, а маці Ева Пац.

Князь на Біржах, Дубінцы, Слуцку і Капылі, аматар прыгод і двубояў, выдатны фехтавальшчык, Багуслаў Радзівіл нарадзіўся 3 мая 1620-га года. Яго бацькамі былі Януш VI Радзівіл, віленскі кашталян, і Соф'я Эльжбета Гогенцолерн, дачка курфюрста і графіня Брандэнбургская.

Аляксандр Юзэф Лісоўскі, прадстаўнік польскага роду Лісоўскіх герба Вожык, нарадзіўся ў 1575 годзе ў сям'і Яна Лісоўскага, шляхціца, які валодаў вёскамі пад Вільняй. Крыху пазней уся сям'я пераехала пад Брэст. Аляксандр Юзэф атрымаў адукацыю ў Віленскай езуіцкай школе. Калі прыйшоў час выбару, ён паў на ваенную кар'еру, якую Аляксандр Лісоўскі пачаў у 1599-ым годзе ў наёмным войску валашскага гаспадара Міхая Храбрага.

Аляксандр Гілярый Палубінскі нарадзіўся 6 жніўня 1627 года ў сям'і ваяводы Пярноўскага, маршалка Слонімскага і кашталяна Мсціслаўскага Канстанціна Аляксандравіча Палубінскага і Соф'і Андрэеўны Сапегі. Яго род быў княжацкім і меў герб «Ястрабец зменены».

Адам Гілярый Паўлавіч-Лук'янскі з'яўляецца яскравым прыкладам таго, як можна было дасягнуць пэўных кар'ерных вышынь у ваеннай справе ў ВКЛ звычайнаму шляхцічу, які меў усяго адзін маёнтак у Лук'янах Троцкага ваяводства.

Ян Янавіч Глябовіч нарадзіўся ў 1544 годзе. Яго бацькам быў Віленскі ваявода і канцлер ВКЛ Ян Юр'евіч Глябовіч, а маці Алена з Заслаўскіх. Род Глебавічаў пайшоў ад Манвіда (Манівіда), які быў віленскім ваяводам у часы князя Ягайлы, а потым стаў найбліжэйшым паплечнікам Вялікага князя Літоўскага Вітаўта.