Галоўная

Міхась Казімір Радзівіл нарадзіўся 26 кастрычніка 1635-га года ў сям'і князя Аляксандра Радзівіла і Фёклы Валовіч. Хросным бацькам у хлопчыка быў будучы Вялікі князь Літоўскі і кароль польскі Ян Казімір.

У 1624 годзе ў сям'і літоўскага магната, падскарбія надворнага літоўскага і ваяводы трокскага, Пятра Паца нарадзіўся сын, якому далі імя Міхаіл Казімір. Род Пацаў меў радавы герб «Гоздава», шляхецкiя сем'і пад гэтым гербам былі дастаткова магутныя ў той час у ВКЛ. (Сімвалічныя фрагменты герба да гэтага часу захаваны некаторымі польскімі мястэчкамі, у Беларусі ж толькі адно мястэчка, Івацэвічы, мае герб з асноўным элементам Гадзавы: сярэбраную падвойную лілею з залатым кольцам).

Нарадзіўся Крыстаф Казімір Сеніцкі ў 1671 годзе ў сям'і Веспасіяна Сеніцкага, шляхціца і адміністратара ўладанняў Багуслава Радзівіла з радавым гербам «Боньча». Пачатковую адукацыю ён атрымаў хутчэй за ўсё дома, затым вучыўся ў Кёнігсбергскім і Лейдэнскім універсітэтах.

17 лістапада 1669-га года ў Кракаве нарадзіўся Караль Станіслаў Радзівіл. Гэта здарылася якраз напярэдадні каранацыі караля Рэчы Паспалітай Міхаіла Вішнявецкага ў якой бралі ўдзел і бацькі немаўляці, Міхаіл Казімір Радзівіл і Кацярына Сабеская. Нядзіўна, што кароль Міхась і стаў хросным бацькам нованароджанага хлопчыка.

Казімір Ян Сапега нарадзіўся прыблізна ў 1637 ці 1638 годзе ў сям'і вялікага гетмана літоўскага Паўла Яна Сапегі і яго жонкі Ганны Копеч. Як і большасць магнатаў таго часу, Павел Сапега хацеў даць свайму старэйшаму сыну добрую адукацыю. І, як правіла, тады адпраўляліся вучыцца ў заходнюю Еўропу. Не выключэннем стаў і Казімір Ян, які скончыў універсітэты аўстрыйскага горада Грац і бельгійскага горада Лувэн.

Казімір Сямёнавіч нарадзіўся каля 1600-га года пад Дуброўнам на Віцебшчыне ў сям'і дробнага шляхціца. Застаецца невядомым той факт, дзе ён атрымаў пачатковую адукацыю, без якой не змог бы паступіць у Віленскую акадэмію, дзе выкладанне вялося на латыні. У акадэміі ён вучыўся прыродазнаўству, там жа захапіўся ідэямі філосафа Арыстоцеля. Праяўляў цікавасць да ваеннай справы і ў якасці спецыялізацыі ў выніку абраў артылерыю. У выніку Сямёнавіч адправіўся ў Варшаву працягваць навучанне, дзе і паступіў у школу каралеўскіх артылерыстаў, адкрытую каралём Рэчы Паспалітай Уладзіславам IV.