Samuel-Oskerko.jpg

Шляхецкі ліцвінскі род Аскеркі (герб «Мурдэлія») паходзіў ад полацкіх мяшчан. Затым яго прадстаўнікі перасяліліся ў вёску Чалюшчэвічы (існуе і дагэтуль) недалёка ад Мазыра, дзе ў 1599-ым годзе і нарадзіўся Самуэль Аскерка.

Пачатковую адукацыю хлопчык атрымаў дома. Ва ўзросце каля 17 гадоў быў адпраўлены вучыцца на філасофскі факультэт у езуіцкую акадэмію ў Кракаве, якую пазней перайменуюць у Ягелонскі ўніверсітэт.

У 1620 годзе Асманская Імперыя пайшла вайной на Рэч Паспалітую. Абавязак кожнага шляхціца - абараняць Радзіму таму не скончыўшы вучобу, Самуэль запісаўся ў войскі Вялікага гетмана Літоўскага Яна Карла Хадкевіча. І ў верасні - кастрычніку 1621 года Аскерка прыняў удзел у бітве пад Хоцінам.

Пасля Хоціна Самуэль Аскерка ўжо камандаваў харугвай крылатых гусараў, ваяваў супраць шведаў у вайне, якая доўжылася з перамір'ямі з 1600 па 1629 год. А пасля наступлення часовага зацішша, у 1638 годзе ён ажаніўся з дачкой (імя яго жонкі не захавалася) Рамана і Алены Філіповічаў, атрымаўшы ў пасаг вёскі Філіпавічы і Капаткевічы ў Мазырскім павеце.

Калі ў 1649 годзе ўспыхнула паўстанне Багдана Хмяльніцкага, Самуэлю Аскерку было ўжо пяцьдзесят гадоў, па тых часах вельмі самавіты ўзрост, але, нягледзячы на гэты факт, ён на чале мазырскай харугвы ў складзе войскаў Януша Радзівіла адправіўся ваяваць супраць казакоў.

Пасля гэтай вайны Самуэль Аскерка вярнуўся дадому палкоўнікам Пяцігорскай харугвы войска ВКЛ. Праз непрацяглы час, у 1653 годзе, ён быў абраны таксама мазырскім земскім суддзёй.

Але зусім хутка Самуэль змушаны быў ізноў адправіцца на вайну, зараз ужо з суседзямі з усходу. У 1654 годзе пачалася трынаццацігадовая вайна паміж Маскоўскім царствам і Рэччу Паспалітай.

На самым першым этапе, калі гарады здаваліся маскоўскім войскам адзін за адным, яму ўдалося ў кастрычніку 1654 года арганізаваць контрнаступленне. Пераправіўшыся праз Бярэзіну, Аскерка разбіў некалькі казацкіх аддзелаў пад Клічавам, затым магутны атрад пад Барысавам і ў выніку выгнаў казакоў з Бялынічаў. Аднак, не атрымаўшы своечасовай падтрымкі ад войскаў ВКЛ, якія стаялі пад Мінскам, мусіў зноў адысці за Бярэзіну.

Да канца снежня 1654 года Самуэль Аскерка дзейнічаў у авангардзе войскаў ВКЛ на ўсходзе. Ягоны полк першым падышоў да Старога Быхава, гораду, які ўжо пяць месяцаў знаходзіўся пад аблогай казакоў Івана Залатарэнкі.

Са сваім конным атрадам Самуэль нейкі час ахоўваў караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра, за што потым атрымаў у дар ад яго маёнткі, канфіскаваныя ў здраднікаў.

У 1656 годзе Аскерка рашуча выступіў супраць Кейданскай уніі са шведамі. Сваю першую бітву пад Тыкоцына з войскам Багуслава Радзівіла (прыхільнікам уніі) ён прайграў. Але пасля ўсё ж выбіў войскі Радзівілаў з Мірскага і Нясвіжскага замкаў.

Апроч службы ў рэгулярных войсках Самуэль Аскерка займаўся таксама арганізацыяй партызанскага руху на ўсходзе ВКЛ. Ён выступаў за аб'яднанне рэгулярных войскаў з мяшчанамі і сялянамі. Сам жа Самуэль не раз звяртаўся да метадаў партызанскай вайны, хутка і неўзаметку з'яўляючыся ў нечаканых для ворага месцах.

У 1659 годзе разам з аддзеламі Мурашкі і Кміціца ён спрабаваў прарваць аблогу Мсціслаўля, якую ажыццяўляў атрад маскоўскага ваяводы князя Івана Лабанава-Растоўскага. Ахоўваў ваколіцы Слуцка і там ваяваў з нерэгулярнымі казацкімі войскамі і нязначнымі маскоўскімі атрадамі.

У 1660 годзе, узмацніўшы свой атрад салдатамі са слуцкага гарнізона, Аскерка правёў адзін са сваіх самых хуткіх рэйдаў супраць казакоў у раёне Глуска. Ён разбіў іх пад Зубарэвічамі, а пасля вызваліў Тураў. У сакавіку гэтага ж года разам з Мурашкам ён партызаніў у раёне Нясвіжа, перакрываючы камунікацыі, знішчаючы дробныя атрады і ўвесь час турбуючы ворага раптоўнымі набегамі.

Летам 1660 года Самуэль Аскерка ваяваў з казакамі ў Пінскім павеце, а потым блакіраваў у Старым Быхаве маскоўскі гарнізон. Увосень ён абараняў паўднёвае крыло каралеўскіх войскаў Стэфана Чарнецкага ад нападаў казакоў. Дайшоў да Сожа і вызваліў Чачэрск. Аднак быў разбіты казакамі Васіля Залатарэнкі, які ішоў на дапамогу войскам маскоўскага ваяводы Хаванскага.

У кастрычніку 1660 года Самуэль удзельнічаў у бітве на рацэ Бася супраць маскоўскіх войскаў. Падчас бою ён адцягнуў на сябе асноўныя сілы суперніка і быў поўнасцю разбіты. Аднак гэты манеўр дазволіў аддзелам Чарнецкага пераправіцца неўзаметку праз Друць і нечаканым ударам знішчыць суперніка.

У канцы восені таго ж 1660 года Самуэль Аскерка выбіў з Чавусаў атрад казацкага палкоўніка Івана Нячая. Гэта была яго апошняя бітва, ва ўзросце 61 года ён схіліў калені ў касцёле і адправіўся дадому на заслужаны адпачынак.

Ваенная дзейнасць была скончаная, і ў мірскім жыцці Аскерка працягваў займацца дзяржаўнай дзейнасцю, паколькі ў 1666 годзе шляхта абрала яго амбасадарам Сейма і дэпутатам трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ад Мазырскага павета.

У 1671 годзе Самуэль Аскерка заснаваў каталіцкі кляштар бернардынцаў у Слуцку ў памяць аб сваіх загінуўшых таварышах гусарах. Да нашых дзён касцёл не захаваўся. У 1832 годзе царскія ўлады ператварылі манастыр у казарму, а на пачатку 1950-х гадоў ён быў знесены.

Самуэль Аскерка памёр у 1679 годзе, месца смерці і пахаванні не вядомыя. Пасля сябе пакінуў сына Міхаіла, а ягоны ўнук Антоній стаў вядомым дзяржаўным дзеячам ВКЛ.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы