У самым пачатку 1370 года крыжакі здзейснілі некалькі спусташальных набегаў на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага. Маршал Лівонскага ордэна Андрыес фон Штэнберг разбурыў Упіцкія землі, а комтур Кулдыгі разрабаваў і спаліў тэрыторыю паблізу Меднікаў (цяперашні літоўскі горад Мядзінінкай).
У адказ на рэйды крыжакоў вялікі князь літоўскі Альгерд і яго брат князь Кейстут сабралі значныя сілы і, у лютым таго ж 1370 года, уварваліся на тэрыторыю Тэўтонскага ордэна, у раён зямель Самбіі (Калінінградскі паўвостраў).
Для Альгерда і яго брата Кейстута паход пачаўся ўдала, яны ўзялі Тэўтонскі замак Рудава, але потым, вельмі нечакана, іх нагнаў Вінрых фон Кніпродэ. Недалёка ад замка, моцная тэўтонская армія імклівай і нечаканай атакай падзяліла войскі Альгерда і Кейстута.
Кейстут пад ударамі рыцараў, несучы істотныя страты, вымушаны быў адступіць, а Альгерду ўдалося замацавацца ў бліжэйшым лесе, але ўтрымацца яму не ўдалося, ён здаў свае пазіцыі тэўтонцам і адступіў. Перамога дасталася Тэўтонскаму ордэну.
Аднак у гэтым баі ордэн панёс істотныя страты. Загінулі найбольш вядомыя і значныя кіраўнікі Тэўтонскага ордэна і іх саюзнікі, у прыватнасці: вялікі маршал Хенінг фон Шындэкопф (яму ў твар трапіла дзіда, пушчаная літвінскім ваяром), комтур Брандэнбурга Конрад фон Гатэнштэй, віцэ-комтур Генрых фон Штокхейн, комтур Рэдэна, 3 рыцара-крыжака з Еўропы і 26 знатных рыцара ордэна.