Улетку 1506 года татарская армія колькасцю ў 30-40 тысяч чалавек, уварвалася на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага. Узначальвалі гэтыя войскі два крымскіх царэвіча, Біціс-Гірэй і Махмет-Гірэй. З дваццаццю тысяччу татараў Біціс-Гірэй аблажыў Слуцк, а Махмет-Гірэй з палком у 10 тысяч салдат узяў на сябе аблогу Мінска, астатнім татарам была прадастаўлена свабода для рабавання на бліжэйшых тэрыторыях.
Вялікі князь літоўскі Аляксандр прыбыў у Ліду, каб узначаліць сабранае 10-тысячнае войска ВКЛ, але хвароба не дазволіла яму кіраваць войскам, і ён прызначыў гетманам Станіслава Кішку.
Даведаўшыся, што татарскае войска стаіць недалёка ад Клецка і чакае вяртання сваіх загонаў (Конныя ўзброеныя групы татараў), гетман Кішка накіраваўся з войскамі да Клецка і спыніўся на адпачынак у вёсцы Асташына, якая знаходзілася за дваццаць кіламетраў ад Наваградка. Свой наступны прывал войскі ВКЛ зрабілі ноччу, перад бітвай у вёсцы Нямнова. Да гэтага моманту адбываецца чарговая ракіроўка і ў войска зноў змяняецца правадыр, ім становіцца князь Міхаіл Глінскі, Станіслаў Кішка раптам моцна занямог.
Бітва паміж войскамі ВКЛ і татараў, пачалася 5 жніўня 1506 года на рацэ Лань, што не далёка ад Клецка. 3 гадзіны запар абодва войскі вялі перастрэлку праз раку з лукаў і арбалетаў, падчас якой наводзіліся масты і рабіліся грэблі на багністых берагах Лані.
Пасля таго як пераправа была наладжана, Міхаіл Глінскі, узначаліўшы харугвы правай рукі Мінскай і Гродзенскай шляхты, пераправіўся на другі бераг і прыняў першы ўдар на сябе. Такім чынам, ён даў час падысці асноўным сілам свайго войска, каб ударыць па татарам. У самы разгар бітвы пад Глінскім тры разы забівалі каня, і кожны раз, сядаючы на новага, ён працягваў бітву. Сваім імклівым наступленнем ліцвінскія войскі зламалі татарскі лад, і тыя пабеглі. Татараў гналі і забівалі на працягу сямі кіламетраў да ракі Цепра.
Міхаіл Глінскі са сваімі войскамі атрымаў поўную перамогу, 27000 татараў было забіта альбо патанула, 3000 ўзята ў палон. Астатніх татараў, якім удалося ўцячы, перахапілі пад Капылём і Пятровічамі, атрады княгіні Анастасіі Слуцкай. Ад татарскай арміі засталася невялікая частка, якой усё ж такі ўдалося вярнуцца ў Крым.
Пасля бітвы пад Клецкам, з палону было вызвалена сорак тысяч чалавек і захоплена трыццаць тысяч коней. Татарам быў нанесены сакрушальны ўдар, пасля якога яны спынілі здзяйсняць набегі на тэрыторыю ВКЛ.